Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»
У мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі Міністэрства інфармацыі штогод праводзіць Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”.
Узнагароды 65-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” уручаны на Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы.
Вышэйшай узнагароды ў намінацыі “Трыумф” удастоена кніга “Время выбрало” Вольгі Ануфрыевай і Максіма Осіпава.
У конкурсе прынялі ўдзел 30 выдавецтваў розных форм уласнасці, якія прадставілі больш за 130 выданняў.
Спіс пераможцаў 65-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"