Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навiны

На журналісцкія спецыяльнасці ў беларускія ВНУ на бюджэт паступілі 212 чалавек

05.08.2026
Прагляды: 184

У Беларускім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасць «Журналістыка» залічаны 90 чалавек. З іх 10 паступілі па мэтавым накіраванні. Прахадны бал склаў 337. На спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» залічаны 42 абітурыенты, прахадны бал - 374.

У Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова на спецыяльнасць «Журналістыка» залічаны 20 чалавек. З іх 9 - мэтавікі. Прахадны бал склаў 357.

У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на спецыяльнасць «Журналістыка» залічаны 25 абітурыентаў, з іх 6 - па мэтавых накіраваннях, на спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» залічаны 20 абітурыентаў. Прахадны бал на абедзве спецыяльнасці склаў 348.

У Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на спецыяльнасць «Журналістыка» залічаны 15 абітурыентаў. Прахадны бал - 356.