Кнігавыданне

Па стану на 01.01.2026 у Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў у якасці выдаўцоў зарэгістраваны 581 суб’ект гаспадарання: у тым ліку 202 (34,8%) суб’екты гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці, 286 (49,2%) – прыватнай формы ўласнасці, 59 (10,1%) – індывідуальных прадпрымальнікаў, 23 (4,0%) – рэлігійныя арганізацыі і 11 (1,9%) – грамаскіх аб’яднанняў. З Дзяржаўнага рэестра з 2013 года выключана 119 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку ў 2025 годзе 9 суб’ектаў гаспадарання.

У Брэсцкай вобласці зарэгістравана 29 суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, у Віцебскай – 30, у Гомельскай – 33, у Гродзенскай – 20, у Магілёўскай – 16, у Мінскай – 28 і ў г. Мінску – 425.

У 2025 годзе, па дадзеных дзяржаўнага статыстычнага ўліку, выдавецтвамі і арганізацыямі розных форм уласнасці, якія зарэгістраваны ў Беларусі і ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, выпушчана 7 137 назваў кніг і брашур агульным тыражом 18 198,0 тыс. экз.

Паказчык выпуску кніг і брашур у разліку на душу насельніцтва склаў 2 кнігі на аднаго жыхара.

Сярэдні тыраж адной кнігі ў 2025 годзе нязначна павялічыўся і склаў 2,55 тыс. экз.

На беларускай мове ў 2025 годзе выпушчана 982 назвы кніг і брашур тыражом 2,69 млн. экз.

Выдавецтвамі «Беларусь», «Мастацкая літаратура» і РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» у 2025 годзе на беларускай мове выпушчана 149 назваў кніг і брашур агульным тыражом 335,5 тыс. экз., што складае 50% ад выпушчаных у 2025 годзе дадзенымі выдавецтвамі друкаваных выданняў.

На мовах народаў свету выдадзена 478 кніг і брашур агульным тыражом 1 319,4 тыс. экз. У тым ліку на англійскай мове выдадзена 359 кніг і брашур (тыраж 1 183,5 тыс. экз.), на нямецкай – 47 (79,9 тыс. экз.), на французскай – 22 (11,9 тыс. экз.), на кітайскай – 18 (5,1 тыс. экз.), на іспанскай – 10 (2,5 тыс. экз.).

Доля перакладных кніг у 2025 годзе склала 5,9% (у 2024 – 5,2%) па колькасці назваў і 5,8% (у 2024 – 5,1%) агульнага гадавога тыражу кніг.

Перавыдадзена 1 484 назвы кніг тыражом 9 037,2 тыс. экз., што склала 20,8% ад агульнай колькасці выдадзеных кніг і 49,7% ад сукупнага тыражу.

У 2025 годзе дзейнасць вы выпуску выдавецкай прадукцыі ажыццяўлялі 233 выдаўцы з 581 зарэгістраваных.

На аднаго дзеючага выдаўца ў сярэднім даводзіцца каля 30 назваў кніг і брашур, выдадзеных у 2025 годзе.