Папулярызацыя кнiгi i чытання
У мэтах рэалізацыі мер па папулярызацыі кнігі і чытання Міністэрствам інфармацыі сумесна з выдавецтвамі сістэмы Мінінфарма пры ўдзеле Саюза пісьменнікаў Беларусі, шырокіх колаў грамадскасці, СМІ на працягу 2025 года праводзіліся шматлікія прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, прадстаўнікамі выдавецтваў.
Сярод асноўных з іх:
XXХII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш (12–16 сакавіка 2025 г.). На выставе было прадстаўлена больш за 500 экспанентаў з 21 краіны. Упершыню арганізаваны стэнд Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. За час правядзення выставу наведалі больш за 78 тысяч чалавек.
У сувязі са старшынствам у 2025 годзе Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза на Цэнтральным стэндзе выставы была арганізавана інтэрактыўная калектыўная экспазіцыя дзяржаў – удзельніц ЕАЭС, аб’яднаная агульнай тэмай – 80-годдзе Вялікай Перамогі. Кожны дзень выставы быў прысвечаны дзяржаве – удзельніцы ЕАЭС: 12 сакавіка – Дзень Рэспублікі Казахстан, 13 сакавіка – Дзень Кыргызскай Рэспублікі, 14 сакавіка – Дзень Расійскай Федэрацыі, 15 сакавіка – Дзень Рэспублікі Беларусь, 16 сакавіка – Дзень Рэспублікі Арменія.
Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў у рамках выставы была арганізавана работы «Міжнароднага квартала» з шырокім прадстаўленнем замежнай літаратуры дэлегацыямі і дыппрадстаўніцтвамі краін дальняга і бліжняга замежжа. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі – работа «Адукацыйнага квартала» з удзелам шырокага кола аўтараў вучэбнай і адукацыйнай літаратуры.
12 сакавіка ў рамках выставы прайшоў Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» на тэму «Культура і інфармацыя як напрамкі развіцця гуманітарнай прасторы» з удзелам прадстаўнікоў з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Расіі. У рамках сімпозіума на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 13 сакавіка прайшоў круглы стол на тэму «Канцэптуальныя пытанні, прыярытэтныя напрамкі і формы гуманітарнага супрацоўніцтва».
На цэнтральнай пляцоўцы выставы адбыліся прэзентацыі найбольш знакавых кніжных праектаў, узнагароджанне пераможцаў LXIV Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». У конкурсе прынялі ўдзел 22 выдаўцы дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, якія прадставілі больш як 120 кніг разнастайнай тэматыкі, выдадзеных у 2024 годзе.
У рамках выставы праведзены семінар-практыкум «Сучасныя тэндэнцыі ў афармленні кнігі» з удзелам выдаўцоў і вытворцаў краіны, круглыя сталы па тэмах «Выпуск і рэалізацыя сацыяльна значнай літаратуры», «Выкарыстанне сацыяльна значнай літаратуры ў школьнай праграме» з удзелам бібліятэкараў, кіраўнікоў школьных і публічных бібліятэк, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, выдавецтваў.
6–7 верасня 2025 года ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці прайшоў XXXII Дзень беларускага пісьменства. Асноўнымі тэмамі свята сталі 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; Год добраўпарадкавання, аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь; юбілеі класікаў беларускай літаратуры.
Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства 26 жніўня адбыўся фінал і запіс выдэаверсіі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Усяго ў конкурсе ў 2025 годзе прынялі ўдзел каля 15 тысяч школьнікаў з усёй краіны. 6 верасня ўпершыню на галоўнай сцэне свята прайшоў гала-канцэрт пераможцаў «Жывой класікі» розных гадоў «Каляндар часу і лёсу», які быў паказаны ў рэжыме рэальнага часу ў эфіры тэлеканала «Беларусь-3».
Традыцыйна старт святочным мерапрыемствам Дня беларускага пісьменства дала рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў». 3 верасня ў рамках старта экспедыцыі было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой.
Упершыню ў рамках работы Фестывалю кнігі і прэсы на Дне беларускага пісьменства было шырока прадстаўлена кнігавыданне рэгіёнаў краіны, традыцыйныя віды рамёстваў і элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
На галоўнай сцэне адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». На конкурс было прадстаўлена 75 работ, пераможцы вызначына ў 6 намінацыях.
Завяршылася свята ўрачыстай цырымоніяй закрыцця, у рамках якой гораду Касцюковічы Магілёўскай вобласці быў перададзены вымпел сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2026 годзе.
У апошнія гады беларускае кнігавыданне актыўна адаптуецца да запытаў чытачоў, робячы стаўку на нацыянальны кантэнт, сучасныя жанры і тэматыку, звязаныя з гісторыяй і культурай, пры гэтым захоўваючы высокі ўзровень выданняў і атрымліваючы прызнанне як на нацыянальных, так і міжнародных конкурсах.
На LXV юбілейным Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» было разгледжана больш 130 кніг, якія спалучаюць у сабе літаратурную каштоўнасць, высокі дызайн і якаснае паліграфічнае выкананне.
Вышэйшая ўзнагарода (Гран-Пры) конкурсу ў намінацыі «Трыумф» прысуджана кнізе «Время выбрало» выдавецкага дома «Звязда».
Пераможцамі і лаўрэатамі ў 15 намінацыях конкурсу сталі 50 кніг 19 арганізацый, што ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, сярод якіх – выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Беларусь», «Адукацыя і выхаванне», выдавецкія дамы «Беларуская навука», «Звязда», рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», ТДА «Аверсэв» і інш.
У рамках кірмашу non/fiction (г. Масква) прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў – удзельніц СНД.
У 2025 годзе на конкурс паступіла 66 выданняў з 6 краін СНД: Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан.
Па выніках галасавання журы кнігі беларускіх выдавецтваў адзначаны наступнымі ўзнагародамі: 4 дыпломы I ступені, 3 дыпломы II ступені, дыплом «Залатая зорка» у намінацыі «Перамога», спецдыплом «За захаванне гістарычнай памяці пакалення Пераможцаў» у намінацыі «Гран-пры».
У 2025 годзе выдавецтвамі Мінінфарма ажыццяўляўся сістэмны падыход па папулярызацыі выпускаемай і маючайся ў наяўнасці друкаванай прадукцыі з выкарыстаннем розных сродкаў рэкламы: прэзентацыі, удзел у кніжных выставах і канферэнцыях, размяшчэнне рэкламных матэрыялаў у СМІ, удзел у радыё- і тэлепраграмах, работа з інтэрнэт-рэсурсамі і інш. У прыватнасці, рэгулярна абнаўлялася і размяшчалася інфармацыя аб кніжных праектах, сустрэчах з аўтарамі на сайтах выдавецтваў, Інстаграм і Тэлеграм, у эфіры вядучых тэлеканалаў, а таксама навасной стужцы БелТА.
На пастаяннай аснове вялася актыўная сумесная работа з установамі культуры, адукацыі, кнігагандлёвымі арганізацыямі па прасоўванню і папулярызацыі кніжнай прадукцыі.
Пастаяннае ўзаемадзеянне выдавецтваў ажыццяўлялася з Саюзам пісьменнікаў Беларусі па пошуку маладых таленавітых аўтараў, рэалізацыі і папулярызацыі кніг сучасных літаратараў.
Усяго выдавецтвамі Мінінфарма ў 2025 годзе праведзена больш за 350 мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання.