240 секунд на раскрыццё таленту дакументаліста

06.06.2026
Прагляды: 17

240 секунд на раскрыццё таленту дакументаліста

Міжнародны маладзёжны конкурс кароткаметражнага дакументальнага кіно «Еўразія.DOC 4 хвіліны» збірае аўтарскія работы.

Шчырасць важнейшая за бюджэт!

Задача: зняць фільм, гісторыю, ролік да 4 хвілін на любую актуальную для моладзі тэму. Экалогія, валанцёрства, памяць, культура, навука, тэхналогіі, лёсы людзей...

Пераможцам:
▪️ прызнанне прафесіяналаў;
▪️ грашовыя прэміі;
▪️ тэхніка для здымкі ў падарунак ад спонсараў;
▪️ майстар-класы ад мэтраў кіно і тэлебачання;
▪️ шанс на работу ў лепшых кінастудыях і тэлецэнтрах.

Дэдлайн: 20 ліпеня 2026.
Падрабязнасці ўдзелу тут.
Заяўка на ўдзел тут.  

Стань часткай вялікага еўразійскага руху маладых дакументалістаў!