Безвізавы ўезд уводзіцца для гасцей і ўдзельнікаў Славянскага базару
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёлета пройдзе з 14 па 20 ліпеня. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі для замежнікаў з 71 дзяржавы, якія едуць на фестываль праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.
"Фестывальны бязвіз" уводзіцца з 4 па 31 ліпеня для яго гасцей і ўдзельнікаў.