Дзень ведаў у Мінскім дзяржаўным каледжы паліграфіі
Сёння ў МГК паліграфіі адбыўся Адзіны ўрок «Веды сёння - сіла і росквіт Беларусі заўтра!».
У цэнтры ўвагі - размова аб тым, што сапраўды фарміруе будучыню краіны.
Галоўным спікерам стаў Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук. Таксама ў ліку ганаровых гасцей — кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінінфарма, - генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Інга Бекіш і дырэктар ААТ «Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа» Ларыса Шчабетава.
Ключавая тэма выступлення Міністра - веды і штучны інтэлект. Дзмірый Жук казаў пра тое, што ШІ ўжо мяняе свет, але галоўная адказнасць за дакладнасць інфармацыі заўсёды застаецца за чалавекам.
Тэхналогіі - гэта інструмент, а якасць ведаў, крытычнае мысленне і этыка - вось што робіць спецыяліста па-сапраўднаму каштоўным.