Міністр інфармацыі ў рамках Адзінага дня інфармавання наведаў Баранавічы

19.11.2026
Прагляды: 89

Міністр інфармацыі ў рамках Адзінага дня інфармавання наведаў Баранавічы

Дзмітрый Жук сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўнымі тэмамі абмеркавання сталі харчовая бяспека Беларусі і роля Усебеларускага народнага сходу як гаранта стабільнасці і паступальнага развіцця нашай дзяржавы.

Таксама кіраўнік ведамства адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, азнаёміўся з праектамі і дасягненнямі маладых вучоных і студэнтаў БарДУ на выставе навуковых распрацовак і наведаў створаны ў ВНУ экспазіцыйны куток «Забыццю не падлягае».