З Мінска ў Касцюковічы. Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» стартавала сёння
Экспедыцыя штогод праходзіць перад Днём беларускага пісьменства.
Экспедыцыя «Дарога да святыняў» будзе праходзіць 2-6 верасня праз Мінск, Святое поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна, Беразіно, Бабруйск, Магілёў, Горкі, Мсціслаў, Касцюковічы. Члены экспедыцыі ва ўсіх гэтых населеных пунктах правядуць сустрэчы з моладдзю, навучэнцамі, вернікамі. У храмах адслужаць боскія літургіі.